Навошта Турцыя адправіла танкі ў Сірыю?


24 жніўня на поўначы Сірыі распачалася аперацыя «Шчыт Еўфрату».

Раніцай турэцкія танкавыя злучэнні перакрочылі мяжу з Сірыяй. Паводле агенцтва «Anadolu», турэцкія вайскоўцы праводзяць спецаперацыю сумесна са Свабоднай сірыйскай арміяй пры падтрымцы артылерыі і авіяцыі ды кааліцыйных сілаў. Кааліцыйныя сілы спрабуюць знішчыць пазіцыі баевікоў «Ісламскай дзяржавы» побач з горадам Джэраблус (правінцыя Алепа). Цяпер на тэрыторыі Сірыі знаходзіцца каля 20 турэцкіх танкаў.

Па стане на раніцу 25-га жніўня падчас аперацыі было знішчана каля 80 абʼетаў, якія кантраляваліся баевікамі. Турцыя вырашыла ўзяць удзел у аперацыі, каб ачысціць памежныя з Сірыяй рэгіёны ад ісламскіх фундаменталістаў, зяаўляюць у Стамбуле.

Варта адзначыць, што ў гэтым рэгіёне з «Ісламскай дзяржавай» змагаюцца і сірыйскія курды, якія ў хуткім часе могуць узяць пад свой кантроль значную тэрыторыю ўздоўж трэцка-сірыйскай мяжы. Сірыйскія курды не хаваюць сваё жаданне ліквідаваць рэжым Башара аль-Асада.

Турцыя не зацікаўленая ва ўмацаванні пазіцыяў курдаў, якія імкнуцца стварыць уласную дзяржаву. «Сірыя павінна захаваць тэрытарыяльную цэласнасць. І мы, калі трэба, возьмем справу ў свае рукі, каб захаваць гэтае адзінства», – заявіў напярэдадні спецаперацыі «Шчыт Еўфрату» Рэджэп Эрдаган.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”273190″ img_size=”large”][vc_column_text]

24 жніўня прадстаўнікі сірыйскіх курдаў заявілі, што аперацыя туркаў зʼяўляецца акупацыяй. Анкара заяўляе, што вымушаная абараняць межы дзяржавы, бо ў Сірыі няма ўраду.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў