«Навошта патрэбны «перапіс беларускамоўных»? Зайдзіце і ўпэўніцеся, што гэтыя людзі класныя!»

photo

За два дні каля тысячы асобаў зрабілі асабістыя білборды «Гэта я – беларускамоўны…».

Пад яе афіцыйнай назвай «Перапіс беларускамоўнага насельніцтва» хаваецца зусім неафіцыйная форма. Пара клікаў – і ў стужцы навін сяброў у сацсетках мільгане, што вы – беларускамоўны. У дадатак карцінка з’явіцца сярод іншых на сайце «Мовы Нанова».

30d3dd8cbfd03d04ea75019ee8765e292

Глядзіце курсы «Мова Нанова» на «Белсаце»!

Анлайн-білборды ствараюць па ўсім свеце беларусы самых розных прафесіяў. Беларускамоўныя інжынер-праграміст Аляксандр Лук’янаў з Ню-Ёрку, студэнтка Алена Крушэўская з Будапешта, перакладчыца Юлія з Барселоны, джазавы піяніст Зміцер з Марока. Не гаворачы пра ўсю геаграфію Беларусі.

– Мы разбураем стэрэатыпы, звязаныя з беларускай мовай, – кажа заснавальнік курсаў і вядоўца заняткаў у Менску Глеб Лабадзенка. – Зайдзіце і ўпэўніцеся, што беларускамоўныя людзі класныя. Дзіву даешся, якія розныя ў іх прафесіі: чыгуначнік, кіроўца грузавога аўто, святар, лекар, праграміст, дызайнер…

8bd98d32fe4274ad2af0e71bb7e353432
Акцыя распачалася ў інтэрнэце – і колькасць наведнікаў сайта моўных курсаў павялічылася ўдвая. Адныя прыходзяць згенераваць карцінку для сябе, другія – для сяброў, трэція – паглядзець на іншых. Калі вырашыце «ўпісацца» самі, не хвалюйцеся, што на сайце ў агульнай галерэі карцінка з’явіцца не адразу. Перад апублікаваннем яна праглядаецца адміністратарам.

– Ёсць карцінкі, якія так і застаюцца неапублікаванымі з-за супярэчлівых подпісаў. Каб не пакрыўдзіць кагосьці, перастрахоўваемся, не публікуем, – удакладняе Глеб Лабадзенка. – Калі гартаю фота, бачу людзей, якіх я ведаю. Тых, што прыйшлі да беларускай мовы дзякуючы курсам. Гэта мяне цешыць. Ёсць і тыя, якіх бачу ўпершыню, і гэта таксама мяне цешыць. Наш перапіс добраахвотны і не значыць, што калі тут будзе тры тысячы чалавек, то ўсяго столькі беларускамоўных. Але калі наш білборд падштурхне кагосьці да вывучэння беларускай мовы, я буду рады.

12509658_10153385409453494_6493617597134303462_n

У каментарах пад карцінкамі ў сацсетках людзі цікавяцца: «А што, калі я размаўляю на некалькіх мовах? Можна ўпісвацца?» Арганізатары заклікаюць дадавацца ўсіх. І нават тых, хто толькі хоча пачаць размаўляць.

Форму для стварэння білбордаў распрацаваў беларускамоўны праграміст Вячаслаў Радзівонаў. Адаптаваў яе для сайта курсаў наведнік менскіх заняткаў праграміст Юрась Адамовіч.

Настасся Маланка, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары