Навошта Лукашэнка ездзіў да Кадырава?


25 чэрвеня Віктар Лукашэнка, які з’яўляецца памочнікам кіраўніка Беларусі па пытаннях нацыянальнай бяспекі, разам з дэлегацыяй наведаў Чачэнію.

На сваёй старонцы «УКантакце» кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў піша, што Лукашэнку паказалі ўніверсітэт, у якім праходзіць падрыхтоўку расейскі спецназ. Паводле Кадырава, цікавасць да Расейскага Універсітэту Спецназа праяўляюць кіраўнікі праваахоўных органаў і сілавых структураў дзясяткаў краінаў.

«Байцы інструктарскіх групаў і супрацоўнікі спецпадраздзяленняў прадэманстравалі майстэрства вядзення спецаперацый», – піша Кадыраў.

Фота: vk.com/ramzan

Экскурсію для дэлегацыі праводзіў памочнік Рамзана Кадырава па сілавому блоку Данііл Мартынаў. Са словаў Лукашэнкі, разам з ім прыехалі тыя, хто ў Беларусі кіруе сілавымі падраздзяленнямі.

«Лепшага я не бачыў. Я вельмі ўражаны», – сказаў Віктар Лукашэнка.

Кадыраў таксама напісаў, што за кубкам гарбаты яны з Лукашэнкам абмяркоўвалі «пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс». Але пра што дакладна яны размаўлялі невядома.

Пра візіт беларускай дэлегацыі, якую ўзначаліў Віктар Лукашэнка нідзе афіцыйна не паведамлялася.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў