«Навінкі»: «Камунарка» выпусціла шакалад пад назвай «Прэзідэнт»


Беларуская медыяпрастора адрэагавала на выпуск сталічнай фабрыкай шакаладу пад назвай «Прэзідэнт».

Першым на несупадзенне адсоткаў звярнуў увагу ў сваім Facebook генеральны прадзюсар Eurоradio.fm Віталь Зыблюк.

«Паводле Ярмошынай, 83,47%. Паводле «Камунаркі», усяго 72%», – пажартаваў ён у подпісу да выкладзенага фота.

Падхапілі хвалю і ў рэдакцыі kyky.org. У сваім мікраблогу медыя размясціла твіт:

«Камунарка» прадае шакалад «Прэзідэнт» з 72% -ным утрыманнем какавы. Дзіўна, што не 83,49%

«Коммунарка» продает шоколад «Президент» с 72%-ным содержанием какао. Странно, что не 83,49%https://t.co/PKhuynU1dN pic.twitter.com/f0HztjOaMD

Медыясупольнасць таксама пачала актыўна жартаваць і абурацца наконт навінкі сталічнае кандытарскае фабрыкі.

Уладзімір Чудзянцоў, заснавальнік і галоўны рэдактар By24.org здзівіўся таму, што на этыкетцы намаляваны палац Незалежнасці. Жыхарам Менска і Менскай вобласці гэты каламбур больш зразумелы: «Навінкамі» менчукі называюць Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя.

Іншы каламбур тычыцца вагі шакаладнай пліткі:  абаронца беларускай мовы Ігар Случак углядзеў у гэтым пераломны год у палітыцы краіны. Першыя выбары прэзідэнта Беларусі прайшлі 23 чэрвеня і 10 ліпеня 1994 года. Перамогу ў другім туры атрымаў Аляксандр Лукашэнка.

Карыстальнікі сацыяльных сетак таксама «горка» жартуюць наконт горкага шакаладу з назваю «Прэзідэнт»:

«Беларускі шакалад «Прэзідэнт» – горкі. Чамусьці я не сумняваўся».

Белорусский шоколад “Президент” – горький.

«Горкі і без цукру… ?Ну так, які прэзідэнт – такі і шакалад ☹️»

@kpby @onlinekpru Горький и без сахара…?Ну да, какой президент – такой и шоколад ☹️



Як паведамлялася, выпуск шакаладу і яго зʼяўленне ў крамах анансаваў Аляксандр Лукашэнка падчас «Вялікай размовы з Прэзідэнтам», якая адбылася 3 лютага.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў