«Naviband» выступіў на канцэрце для беларускіх чэкістаў?


15 снежня гурт «Naviband», які прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні», выступіў у менскім Палацы Рэспублікі на канцэрце з нагоды 100-гадовага юбілею КДБ.

Пра гэта сведчаць фотаздымкі, якія з’явіліся ў сеціве. На іх не бачна твараў удзельнікаў гурту «Naviband». Пад фота стаяць гэштэші: #naviband, #100лет #КГБ, #офицеры.

Скрыншот допісу карыстальніцы «Facebookʼу», якая была на канцэрце, апублікавала Анастасія Пілюгіна.

«Гурт Naviband – Belarus выступаў 15 снежня на канцэрце ў гонар 100-годзьдзя КДБ‬. ‪Там жа выступаў і Лукашэнка, за якога яны агітавалі на выбарах 2015 году‬», – напісала Пілюгіна.

«Naviband» падкэслівае, што яны апалітычны гурт.

Cёлета «Naviband» занялі 17 месца на «Еўрабачанне» – на конкурсе ўпершыню прагучала беларускамоўная песня. Нядаўна «Naviband» браў удзел у праграме «Belsat Music Live».

9 сакавіка «Naviband» выступіць у «PrimeHall».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў