«Naviband» у нацыянальных строях з папараць-кветкай. Новы кліп на песню «Бяжы»


Удзельнікі «Еўрабачання-2017» прадставілі новае відэа на кампазіцыю з апошняй кружэлкі «Ілюмінацыя».

Рэжысіраваў кліп Кірыл Нонг. Здымалі відэа цягам 6 дзён каля Налібоцкай пушчы і Нацыянальнага парка «Нарачанскі». Сюжэт роліка круціцца вакол купальскага абраду.  Падбіраць касцюмы дапамагалі краязнаўцы і этнографы.

У кліпе здымаюцца лідары гурта Ксюша Жук і Арцём Лук’яненка, а таксама прыхільнікі іх творчасці.

ДР belsat.eu

 

 

Стужка навінаў