Naviband прэзентаваў святочны кліп «А дзе жывеш ты?»


NaviBand размясцілі кліп на сваім YouTube-канале і адзначылі, што пачынаюць новы шлях творчай і жыццёвай гісторыі. У канцы відэа Арцём Лук’яненка гладзіць Ксюшу Жук па жываце. Відавочна, што пара чакае на прыбаўленне ў сямʼі.

Рэжысёрам кліпа стаў прадзюсар гурта Аляксандр Табольскі, які зняў відэа на песню «Гiсторыя майго жыцця».

Афіцыйны выхад альбома NaviBand «Адной дарогай» запланаваны на 8 снежня. Музыкі прыступілі да працы над ім адразу пасля вяртання з міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2017», дзе выйшлі ў фінал.

Канцэртныя прэзентацыі пройдуць:

3 лютага – Масква, 10 лютага – Светлагорск, 14 лютага – Гомель, 16 лютага – Берасце, Кіеў, Львоў, Глыбокае, 2 сакавіка – Віцебск, 8 сакавіка – Горадні, а прэзентацыя ў Менску адбудзецца 9 сакавіка ў сталічным клубе Prime Hall.

 

Стужка навінаў