Гурт NAVI заняў 17 месца на «Еўрабачанні»


Беларускі дуэт на сцэне «Еўрабачання»

Абноўлена. Прадстаўнікі Беларусі занялі на «Еўрабачанні» 17 месца (з 26 удзельнікаў).

Перамог у конкурсе партугалец Сальвадор Сабрал, на другім месцы – Крысціян Костаў з Балгарыі.

Варта адзначыць, што журы з Азербайджану ацаніла беларускі гурт найвышэйшай адзнакай – 12 балаў, як і журы Украіны. Высокую ацэнку нашым выканаўцам дала і журы з Аўстрыі – 7.


Сёння ўвечары ў Кіеве пройдзе фінал песеннага конкурсу «Еўрабачанне-2017», пачатак а 22-й гадзіне. За перамогу пазмагаюцца 26 удзельнікаў.

На «Еўрабачанні» суадносіны галасоў складаюць 50 % галасоў прафесійнага журы і на 50 % – гледачоў.

Галасаванне будзе праводзіцца з дапамогай SMS і тэлефонных званкоў з любога мабільнага або стацыянарнага тэлефона. Галасаванне стартуе адразу пасля выступлення апошняга ўдзельніка і будзе цягнуцца 15 хвілінаў. Колькасць званкоў і SMS з аднаго нумару не павінна перавышаць дваццаць.

Украінцы ды беларусы пра NAVI

Згодна з рэгламентам, NAVI выступяць трэцімі – пасля прадстаўнікоў Ізраілю і Польшчы.

Глядзіце таксама:

ДД, НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары