NAVI прайшлі ў фінал Еўрабачання-2017


 

Беларускі гурт у другім паўфінале апынуўся ў ліку найлепшых!

Агулам у другім паўфінале выступілі 18 выканаўцаў. У фінал разам з Беларуссю прайшлі Балгарыя, Харватыя, Венгрыя, Данія, Ізраіль, Румынія, Нарвегія, Нідэрланды, Аўстрыя.

Паводле правілаў конкурсу, галасаваць можна было толькі за прадстаўнікоў іншых краінаў. Вынікі галасавання будуць вядомыя ў ноч пасля фінала.

Паводле букмекерскіх кантораў, Naviband меў шанец дайсці да фіналу – але перамогу абяцаюць італьянцу Франчэска Габані.

Канкурсанты ад Беларусі Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук ўпершыню за ўсю гісторыю «Еўрабачання» выканалі песню на роднай мове пад назвай «Гісторыя майго жыцця». Раней па-беларуску спявалі толькі на «Дзіцячым Еўрабачанні».

Міжнародны конкурс Еўрабачанне-2017 праходзіць у Кіеве. Пераможца будзе вядомы 13 траўня.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары