Navi перапелі вядомую песню Imagine Dragons на беларускай мове (відэа)

video

Гурт запісаў беларускую версію гіта «Radioactive», які атрымаў «Грэмі 2014» у намінацыі «Лепшае рок-выкананне». Запісаць кавер на вядомы твор прапанавалі арганізатары канцэрту Imagine Dragons у Менску.

Асноўную частку беларускага тэксту напісала менская школьніца Алена Койстра. Усяго на конкурс перакладу кампазіцыі былі дасланыя 130 работ. Дзяўчына ў якасці прызу сустрэнецца з музыкамі ў Менску ў дзень канцэрту, які адбудзецца на «Чыжоўка-Арэне» 22 студзеня ў межах сусветнага туру «Smoke + Mirrors».

ДР, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары