Расейскі апазіцыянер Навальны падасць ў суд на Пуціна


Расейскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны заявіў, што падасць у суд на Уладзіміра Пуціна і адміністрацыю прэзідэнта Расеі. Нагодай сталі адмовы мясцовых уладаў у ўзгадненні мітынгаў у розных гарадах краіны.

Паводле слоў Навальнага, мясцовыя ўлады «дзейнічаюць арганізавана, сінхронна і па відавочным ўказанням з Масквы».

«Запатрабуем дапытаць сведак-чыноўнікаў і будзем даказваць, што ўсе гэтыя незаконныя ўказанні аддадзены асабіста Пуціным, ніхто іншы проста не мог гэта зрабіць», – напісаў Навальный ў сваім блогу.

Навальны паведаміў, што ў апошні час гарадскія адміністрацыі перасталі ўзгадняць мітынгі, у сувязі з чым вырашана праводзіць акцыі на прыватнай тэрыторыі і ў прыватных памяшканнях.

Першая такая акцыя адбылася 29 кастрычніка ў Тамбове: адзін з мясцовых бізнэсоўцаў прадаставіў ўчастак ля гандлёвага цэнтра. 4 кастрычніка ў Іркуцку пройдзе мітынг, пляцоўку для якога падаў уладальнік мэблевага цэнтра.

«Шукаем сумленных і не баязлівых людзей у рэгіёнах, у якіх ва ўласнасці ёсць склады, ангары, гандлёвыя цэнтры, кінатэатры і т. д. Любыя памяшканні, здольныя змясціць больш за тысячу чалавек», – напісаў Навальны.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў