Навальны выйшаў на свабоду пасля 20 содняў арышту


Расейскі апазіцыянер Аляксей Навальны выйшаў са спецпрымальніка пасля 20 содняў арышту, якія ён адбываў за паўторнае парушэнне парадку правядзення мітынгаў.

Палітык напісаў аб сваім вызваленні ў Instagram.

«Дождь» паведамляе, што Навальнага вызвалілі раніцай «да прыезду журналістаў»; паводле інфармацыі тэлеканала, ён быў «вывезены ў іншае месца».

На вечар 22 кастрычніка ў Навального запланаваная сустрэча з прыхільнікамі ў Астрахані.

Аляксей Навальны быў арыштаваны 2 кастрычніка за паўторнае парушэнне парадку правядзення мітынгаў з-за заклікаў на акцыю ў Ніжнім Ноўгарадзе ў канцы верасня – акцыя спачатку была ўзгоднена, але затым мясцовыя ўлады змянілі рашэнне.

Кіраўнік федэральнага штаба Навальнага Леанід Волкаў таксама знаходзіцца пад арыштам.

Пасля арышту Навальнага яго прыхільнікі зладзілі 7 кастрычніка акцыю з патрабаваннем дапусціць апазіцыянера да ўдзелу ў выбарах прэзідэнта РФ (Цэнтрвыбаркам абяцаў не рабіць гэтага праз судзімасць Навальнага). У многіх гарадах акцыі суправаджаліся затрыманнямі.

КА, belsat.eu, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары