Навальны пагадзіўся на дэбаты з экс-лідарам сепаратыстаў Стралковым


Апазіцыянер Аляксей Навальны пагадзіўся правесці дэбаты з лідарам руху «Наваросія» Ігарам Стралковым (Гіркіным).

Ён адказаў на запрашэнне, якое прагучала ад Стралкова ў эфіры «Рой ТБ» на мінулым тыдні.

Навальны заўважыў, што мае намер падчас дэбатаў давесці, што ён зʼяўляецца кандыдатам у прэзідэнты ў тым ліку ад патрыётаў, якіх прадстаўляе Стралкоў.

Дата, час і фармат дэбатаў будуць вызначаны ў перамовах са Стралковым.

«Ну што ж, я гарачы прыхільнік адкрытай палітычнай дыскусіі і адкрытых дэбатаў. Мне ёсць, што сказаць на гэтыя тэмы. Падобная гутарка з Ігарам Іванавічам Стралковым, якая, вядома, зʼяўляецца выразнікам думкі вызначанай групы грамадзянаў РФ, мне цікавы і я гатоў у ім браць удзел», – заявіў Навальны.

Ігар Стралкоў быў адной з галоўных публічных фігур прарасейскіх сепаратыстаў у момант пачатку супрацьстаяння з украінскімі войскам у 2014 годзе. Да жніўня 2014 года ён узначальваў Мінабароны так званай «ДНР».

КА, belsat.eu, паводле meduza.io

 

Стужка навінаў