Навальны анансаваў акцыі супраць пенсійнай рэформы ў 17 гарадах Расеі, дазволілі толькі ў сямі


Сюжэт «Вот так» пра пенсійную рэформу ў Варшаве

Сем гарадскіх адміністрацыяў узгаднілі акцыі расейскага апазіцыянера Аляксея Навальнага супраць павышэння пенсійнага ўзросту, але прапанавалі альтэрнатыўныя пляцоўкі.

Паводле расейскіх апазіцыянераў, у двух гарадах улады адмовілі, не прапануючы альтэрнатывы. Па астатніх заяўках пакуль няма адказу.

Акцыі ўзгаднілі ў Стаўрапалі, Ліпецку, Белгарадзе, Краснадары, Хабараўску ды ў Мурманску, прапанаваўшы перанесці іх на альтэрнатыўныя пляцоўкі. У Навасібірску, Яраслаўлі і Навакузнецку штабам Навальнага адмовілі ў правядзенні мітынгаў.

Заяўкі на правядзенне акцыяў не падаваліся ў гарадах, у якіх цяпер праходзіць чэмпіянат свету па футболу. Падчас мундыялю ў Расеі дзейнічае ўказ, падпісаны прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Згодна з дакументам, не звязаныя са спартовымі падзеямі сходы, мітынгі, дэманстрацыі, шэсці і пікетаванні з 25 траўня па 25 ліпеня «могуць праводзіцца ў месцах і паводле маршрутаў руху, з колькасцю ўдзельнікаў і ў часовы інтэрвал, якія вызначаюцца органамі выканаўчай улады <…> па ўзгадненні з тэрытарыяльнымі органамі МУС і тэрытарыяльнымі органамі бяспекі».

У сяэрэдзіне чэрвеня ўрад Расеі ўнес у Дзярждуму законапраект аб паэтапным павышэнні ў краіне пенсійнага ўзросту: для мужчын з 60 да 65 гадоў да 2028 года; для жанчын – з 55 да 63 гадоў да 2034-га. Мяркуецца, што ў выніку рэформы ў Расеі вырасце памер пенсій.

НМ, belsat.eu, паводле РБК

Стужка навінаў