Навальнічны фронт парушыў электразабеспячэнне 333 населеных пунктаў Беларусі


 

Ратавальнікі падсумавалі шкоды, нанесеныя ўчорашняй стыхіяй.

Паводле аператыўных звестак, у выніку праходжання навальнічнага фронту з парывамі ветру да 18 метраў у секунду пацярпелі 9 населеных пунктаў у 4 раёнах Берасцейскай вобласці. Пашкоджаныя дахі 3 жылых дамоў і 21 сельскагаспадарчага будынку, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Зафіксаваныя 18 выпадкаў падзення дрэваў: у Берасцейскай вобласці – 6, у Гарадзенскай – 7 і ў Магілёўскай – 5.

У выніку моцных дажджоў у Гарадзенскай вобласці падтапіла 13 жылых дамоў, дзіцячы садок ды 53 прыватных падворкі.

Паводле звестак дзяржаўнага вытворчага аб’яднанння «Белэнерга», цягам содняў на тэрыторыі краіны перыядычна парушалася электразабеспячэнне 333 населеных пунктаў. Адключэнні аператыўна ліквідуюцца аварыйнымі брыгадамі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў