Навальнаму прааперавалі вока ў Барсэлоне


У Instagram апазіцыйны палітык апублікаваў здымак пасля аперацыі.

«Знялі з мяне пякельную павязку, але відок усё роўна спецыфічны. Ну затое можна без усялякіх пірацкіх аксесуараў абыходзіцца. Зрок, мне сказалі, на жаль, будзе аднаўляцца некалькі месяцаў», – напісаў Навальны.

Пасля нападу двух невядомых (якіх апазналі інтэрнаўты) з зялёнкай Навальны практычна аслеп на правае вока.

4 траўня ўпершыню за 5 гадоў яму выдалі замежны пашпарт. Раней Федэральная міграцыйная служба адмаўляла яму, спасылаючыся на судзімасць палітыка.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў