Стары Новы год на Белсаце – пад песні «Народнага альбому»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=NwYrSUOqzSU”][vc_column_text]Палітыкі прыходзяць і сыходзяць, а «Народны альбом» застаецца. На стары Новы год тэлеканал «Белсат» прапануе яшчэ раз спець і патанчыць пад песні «ненаўмыснага шэдэвру».

У выпадку Беларусі палітыкі нікуды не збіраюцца сыходзіць, і менавіта таму замест віншавання кіраўніка краіны ў нашым навагоднім эфіры – дакументальны фільм, а таксама канцэрт, прысвечаныя 20-годдзю легендарнага дыску.

«Народны альбом. Ненаўмысны шэдэўр»

Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20-гадовы шлях ажно да рыхтавання рымейку на сцэне Падляскай оперы ў верасні 2016-га. Усе, хто меў дачыненне да «Народнага альбому», пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй?[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=dNOjkl_JSAw”][vc_column_text]Фільм раскрывае гісторыю паўстання культавага беларускага твора.

З Новым годам!

Стужка навінаў