Калядныя песні і проста святочныя кампазіцыі – у супольным праекце «Белсату» і tuzin.fm. Не прапусціце!
Прапануем вашай увазе запіс святочнага шоу «Новае пакаленне на Новы год». Гэта канцэртная праграма з маладымі і сталымі выканаўцамі.
Гэты праект – спроба паказаць пэўны зрэз беларускай альтэрнатыўнай сцэны. Калі мы запрашалі ў ім паўдзельнічаць беларускіх музыкаў, мы арыентаваліся найперш ня толькі на імёны, але і на актуальнасць творчасці. Хацелі паказаць тых выканаўцаў, якія ня частыя госці на дзяржаўных тэле- і радыёканалах, некаторыя з іх яшчэ толькі пачынаюць свой шлях, але маюць талент і харызму.
Вядоўцы:
Валянцін Салаўёў, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь
Юлія Шаўчук, акторка «Свабоднага тэатру»
Музыкі:
1. Vuraj і Cherryvata – «Шчодры вэчор» (музыка гурта Vuraj і Зьмітра Літвіновіча, словы народныя)
Сяргей Доўгушаў, Вольга Палякова, Наста Папова, Эрык Арлоў; Кацярына Штырц, Зміцер Ліцвіновіч
2. Алесь Дзянісаў («Dzieciuki») і «Палац» – «Каляды» (музыка Алеся Дзянісава і Алега Хаменкі, словы Анатоля Брусевіча)
Алесь Дзянісаў, Зміцер Шчэрба; Алег Хаменка, Сяргей Трухановіч, Зміцер Карабач, Андрэй Цераховіч, Зміцер Жыгараў, Юрый Белякоў, Усевалад Гроднікаў (па-за кадрам), Андрэй Хвісевіч (па-за кадрам)
3. Tonqixod і Сяргей Пукст – «Марозная» (музыка гурта «Tonqixod», словы Уладзя Лянкевіча)
Андрэй Аляксеенка, Уладзь Лянкевіч, Максім Субач; Сяргей Пукст
4. Vinsent і Šuma Voices – «Каляды» (музыка PSBeats, словы Vinsent/народныя)
Зміцер Папко; Марына Шукюрава, Надзея Чугунова, Юлія Гібкоўская; Павал Сцепанцоў
5. BosaeSonca і Ганна Хітрык – «Фаервэркамі» (музыка і словы Алеся Ката-Зайцава)
Алесь Кот-Зайцаў, Андрэй Чарнавокі, Ян Саладуха, Валянціна Пяціна, Тацяна Шыцько, Міхаіл Радунскі; Ганна Хітрык
6. Re1ikt і Павал Аракелян – «Толькі снег» (музыка гурта Re1ikt, словы Янкі Купалы)
Алесь Дземідзенка, Уладзімер Казлоў, Віталь Макшун, Зміцер Наркевіч; Павал Аракелян
7. Дуэт «Вера і Патрыцыя» і мужчынскі хор «Унія» – «Новая навіна» (музыка і словы народныя, апрацоўка Ірэны Катвіцкай і Кірылы Насаева)
Патрыцыя Свіціна і Вера Саламонік; Кірыла Насаеў, Эміль Багдасар’ян, Аляксандр Радзюк, Аляксандр Ляпуноў, Павал Гонца, Павал Макарэвіч, Андрэй Саўрыцкі, Аляксандр Дзюмін, Андрэй Пятроў, Дзяніс Лазоўскі, Андрэй Кухарэнка
8. Navi – «Новы год» (музыка і словы Арцёма Лук’яненкі)
Ксенія Жук, Арцём Лук’яненка, Аляксей Шартух, Улад Чашчавік
9. Trubetskoy і Аляксандр Памідораў – «Цуд на Каляды» (музыка і словы Аляксандра Памідорава)
Павал Булатнікаў, Руслан Уладыка, Аляксандр Старажук, Алесь-Францішак Мышкевіч; Аляксандр Памідораў
10. Зміцер Вайцюшкевіч і Pauline – «Бывайце здаровы» (музыка Ісака Любана, словы Адама Русака)
Зміцер Вайцюшкевіч, Канстанцін Гарачы, Аляксандр Шувалаў; Паліна Цімохіна
Віншавальнікі:
Уладзімер Арлоў, пісьменнік
Павал Бераговіч, бізнесовец
Алесь Бяляцкі, праваабаронца
Аляксандра Герасіменя, плыўчыха
Адам Глёбус, літаратар і мастак
Зміцер, Наста і Мара Дашкевічы, беларуская сям’я
Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Андрэй Курэйчык, рэжысёр
МЛ, belsat.eu