Нацыянальны аэрапорт не назавуць у гонар Скарыны


Абгрунтаванне такога рашэння ёсць у афіцыйным адказе кіраўніцтва аэрапорту на запыт блогера Антона Матолькі.

Цяперашняя назва аэрапорту цалкам адпавядае міжнародным традыцыям, а магчымасць надання аэрапорту імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны «патрабуе шырокай грамадскай дыскусіі», гаворыцца ў дакуменце, які Матолька апублікаваў у сваім «Facebookʼу».



Аўтары адказу таксама прапануюць назваць у гонар Скарыны Нацыянальную бібліятэку.

Але галоўная прычына нежадання перайменаваць Нацыянальны аэрапорт – адсутнасць сродкаў.

Сёлета міністр культуры Барыс Святлоў падтрымаў ідэю, каб Нацыянальны аэрапорт насіў імя Францішка Скарыны, а самалёты – імёны выбітных дзеячаў мастацтва.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў