Нацыянальны аэрапорт Менск набірае «таемных пасажыраў»


На сайце нацыянальнага аэрапорту Менск з’явілася абвестка пра пачатак кампаніі «таемны пасажыр». Каб стаць удзельнікам, трэба запоўніць заяўку.

У межах акцыі будзе правярацца якасць наступных паслугаў:

  • транспарт;
  • паркоўкі;
  • перасоўванне па аэрапорце;
  • сфера паслугаў у аэрапорце;
  • атрыманне інфармацыі;
  • чысціня і атмасфера ў аэрапорце;
  • абслугоўванне па вылеце;
  • абслугоўванне па прылёце.

Таксама заклікаюць прыняць удзел у праграме асобаў з абмежаванымі магчымасцямі. Яны будуць ацэньваць паслугі па суправаджэнню, якасць спецтэхнікі і безбарʼернае асяроддзе аэрапорту.

«На падставе атрыманай інфармацыі адміністрацыя зможа прымаць аператыўныя рашэнні па паляпшэнню якасці абслугоўвання, робячы аэрапорт больш камфортным, бяспечным і гасцінным», – паведамляецца на сайце аэрапорту.

Самыя актыўныя ўдзельнікі праграмы будуць узнагароджаныя. Іх чакаюць падарункі ад аэрапорту: памятныя сувеніры і сертыфікаты на бясплатнае абслугоўванне ў бізнес-залах Нацыянальнага аэрапорту Менск.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў