Украінская паліцыя засакрэціла ўсе рашэнні судоў у справе забойства Шарамета

video

З якой прычыны Нацпаліцыя прыняла такое рашэнне, не паведамляецца.

«Пастановай Галоўнага следчага ўпраўлення Нацыянальнай паліцыі ад 24 лiпеня 2017 года аб ужыванні мер бяспекі ў адносінах да асобаў, якія прымаюць удзел у крымінальным судаводстве, прадпрыемства (дзяржаўнае прадпрыемства «Інфармацыйныя судовыя сістэмы ») абавязанае абмежаваць у Адзіным рэестры судовых рашэнняў поўны і агульны доступ да пастановаў, прынятым следчымі суддзямі Пячэрскага раённага суда Кіева па хадайніцтвах у крымінальным вытворчасці», – гаворыцца ў адказе Дзяржаўнай судовай адміністрацыі на адпаведны запыт.

На дадзены момант у Адзіным рэестры судовых рашэнняў выдаленыя з адкрытага доступу больш за 200 рашэнняў па справе аб забойстве журналіста. У прыватнасці, выдаленыя рашэння аб прадстаўленні паліцыі інфармацыі аб мабільных перамовах магчымых фігурантаў справы.

Летась 19 ліпеня ўначы ў Кіеве пад аўтамабіль вядомага журналіста Паўла Шарамета невядомыя заклалі выбуховае прыстасаванне. Наступнаю раніцаю дарогаю на працу Шарамет загінуў ад выбуху пад сядзеннем кіроўцы. Не зважаючы на тое, што расследаванне справы пад асабісты кантроль узяў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, ні выканаўцаў, ні замоўцаў злачынства да сёння гэтак і не знайшлі. Генпракурор Юрый Луцэнка раней заявіў, што сурʼёзнага прагрэсу ў расследаванні пакуль няма.


ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары