5000 праваахоўнікаў забяспечвалі парадак на гей-парадзе ў Кіеве. У Маршы Роўнасці ўзялі ўдзел 2500 асобаў


Кіеў. 14 чэрвеня 2017 г. Праціўнікі правядзення гей-акцыяў паляць сцяг ЛГБТ.

Украінскія правыя арганізацыі, ў тым ліку з «Правага сектару», заблакавалі першапачатковае месца правядзення Маршу Роўнасці ў Кіеве.

На нядаўні допіс, у якім кіраўнік прэс-службы «Правага сектару» Арцём Скарападскі заклікае стварыць «супрацьвагу» гей-параду, адрэагаваў адзін са спічрайтэраў з каманды кіраўніка Украіны. Алег Мядзьведзеў прапанаваў Скарападскаму паехаць у Чачэнію да Рамзана Кадырава, які зʼяўляецца галоўным змагаром з геямі ў РФ.

Увечары 17 чэрвеня стала вядома, што хакеры ўзламалі сайт ЛГБТ-арганізацыі «Гей-альянс Украіна». Членам арганізацыі пагражалі расправаю.

Марш Роўнасці адбыўся ў Кіеве пры ўдзеле ў ахове мерапрыемства 5000 паліцэйскіх і жаўнераў Нацгвардыі.



10:46 Марш неўзабаве скончыцца. У ім узялі ўдзел, паводле неафіцыйнай інфармацыі, 5000-6000 асобаў (паводле паліцыі – 2500). Частку ўдзельнікаў развозяць па дамах на аўтобусах.

10:03 Украінская служба радыё «Свабода» паведамляе пра напад на ўдзельнікаў Маршу роўнасці і паліцыянтаў. Ёсць пацярпелыя.

09:56 Тут можна паглядзець трансляцыю.



09:00 Ужо пачалася штурханіна

08:50 Правыя ўкраінскія арганізацыі спрабуюць блакаваць парк Шаўчэнкі і некалькі вуліцаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў