Нацыяналісты Паўночнай Ірландыі прапаноўваюць аддзяліцца ад Вялікай Брытаніі


Удзельнікі Ірландскай рэспубліканскай арміі

Найбуйнейшая нацыяналістычная партыя Паўночнай Ірландыі «Шын Фейн» заявіла, што выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ стане падставай для правядзення рэферэндуму аб ўзʼяднанні з Ірландыяй, паведамляе «Reuters».

«Гэты вынік рэзка мяняе палітычны ландшафт на поўначы Ірландыі, і мы актывізуем намаганні па рэферэндуме аб [агульнай з Ірландыяй] мяжы», – заявіў старшыня партыі Дэклан Кірні.

Прыхільнікі выхаду Вялікай Брытаніі з Еўразвязу, паводле папярэдніх дадзеных, атрымалі перамогу на рэферэндуме, набраўшы 51,7% галасоў, іх апаненты, якія выступаюць за сяброўства каралеўства ў ЕЗ – 48,3%.

Паводле «Sky News», 55,8% жыхароў Паўночнай Ірландыі выказаліся супраць выхаду Вялікай Брытаніі з ЕЗ, «за» прагаласавалі 44,2%.

Партыю «Шын Фейн» у часы існавання радыкальнай групоўкі Ірландскай рэспубліканскай арміі лічылі палітычным крылом гэтай арганізацыі.

У снежні 1921 года была падпісаная мірная дамова паміж Вялікай Брытаніяй і Ірландыяй, у выніку якой Ірландыя атрымала статус дамініёна, а ў 1949 годзе незалежнасць. Паўночная Ірландыя засталася часткай Вялікай Брытаніі.

ЮВ, belsat.eu, паводле lenta.ru

Стужка навінаў