Нацгвардыю Украіны могуць скіраваць ваяваць з «Дзікім Захадам» на мяжы з Беларуссю


У Ровенскую вобласць Украіны, сумежную з Берасцейшчынай, могуць быць уведзеныя часткі Нацыянальнай гвардыі Украіны.

Пра такую просьбу губернатара Ровенскай вобласці Віталя Чыгунікава да Міністэрства ўнутраных справаў Украіны са спасылкай на прэс-службу «Блока Пятра Парашэнкі» паведамляе радыё «Рацыя».[/vc_column_text][vc_single_image image=”138797″ img_size=”large”][vc_single_image image=”138801″ img_size=”large”][vc_column_text]Украінска-беларускае памежжа ў Ровенскай, Жытомірскай і Валынскай абласцях нагадвае амерыканскі Дзікі Захад другой паловы XIX стагоддзя: тут ідзе масавая нелегальная здабыча бурштыну, у якой задзейнічаныя тысячы ўкраінцаў і беларусаў.

Банды нелегальных здабыўцаў бурштыну добра арганізаваныя і выдатна ўзброеныя – у тым ліку і аўтаматамі. Яны маюць сувязі сярод карумпаваных праваахоўнікаў, а таму ўсе спробы прыкрыць гэты бізнес пакуль безвыніковыя. Нелегальна здабыты бурштын кантрабанда перапраўляецца ў краіны Еўразвязу.

Пакуль у канфліктах міліцыі і браканьераў перамагаюць апошнія. У Кіеве ўсё часцей гавораць пра Антытэрарыстычную аперацыю, якую варта праводзіць і ў месцах нелегальнай здабычы бурштыну.

Рэакцыя ўкраінскага прэзідэнта пакуль невядомая.

ДД

Стужка навінаў