Нацбанк зніжае стаўку рэфінансавання. Што гэта значыць?


З 13 верасня стаўка рэфінансавання будзе зніжаная з 12 % да 11,5 % гадавых. Адпаведнае рашэнне прыняло праўленне Нацбанку.

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання прадыктаванае зніжэннем фактычнай інфляцыі, адсутнасцю падставаў для росту коштаў, паляпшэннем сальда вонкавага гандлю, збалансаванасцю плацёжнага балансу, стабільным абменны курс беларускага рубля, адзначае прэс-служба Нацбанку.

На пачатку 2017 года стаўка рэфінансавання складала 18 %.

Зніжэнне стаўкі рэфінансавання можа павялічыць попыт на банкаўскія пазыкі, знізіць кошт крэдытаў, а таксама паспрыяе дзелавой актыўнасці ў эканоміцы.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў