Нацбанк выключыў з абароту Br 561,28 млн


Нацыянальны банк Беларусі выключыў з банкаўскай сістэмы Br 561,28 млн залішняй ліквіднасці ў выніку правядзення аўкцыёну па першасным размяшчэнні кароткатэрміновых аблігацый.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь правёў 14 снежня аўкцыён па першасным размяшчэнні кароткатэрміновых аблігацый выпуску №994. Да аўкцыёну былі дапушчаныя 38 заявак ад 16 удзельнікаў са стаўкамі ад 11,25% да 14% гадавых на агульную суму Br 561,28 млн. рублёў.

«Гэта стандартная аперацыя, у якой няма нічога незвычайнага. Адпаведная інфармацыя рэгулярна публікуецца тут», – адзначылі Белсату ў Нацбанку.

Тэрмін звароту такіх аблігацый – 35 дзён. На 14 снежня рэшта сродкаў на карэспандэнцкіх рахунках банкаў склала 195 млрд. рублёў.

Па словах прэс-службы Нацбанку, залішняя ліквіднасць зʼяўляецца сведкам наяўнасці свабодных грошаў у банкаўскай сістэме. Прымяненне інструментаў па канфіскацыі залішняй ліквіднасці абумоўлена неабходнасцю дасягнення мэт доўгатэрміновага характару, якія аказваюць уплыў на банкаўскую сістэму і эканоміку ў цэлым. У прыватнасці, дазваляюць падтрымаць стабільнасць абменнага курсу, працэнтных ставак на пэўным узроўні, забяспечыць стабільнасць і прадказальнасць фінансавага рынку.

Эканамісты адзначаюць, ваганні ліквіднасці маюць пэўную цыклічнасць. У адпаведнасці з ёй банкам то не хапае ліквіднасці, то, наадварот, узнікае яе лішак. Гэта залежыць ад таго, як змяняюцца рэшткі сродкаў на рахунках Мінфіна, як ідзе выплата падаткаў, адлічэнне сродкаў у фонд абавязковых рэзерваў, як змяняецца аб’ём наяўных грошай у звароце і г.д. Пры недахопе ліквіднасці банкі бяруць рэсурсы на рынкавых умовах у Нацыянальнага банка, пры лішку ліквіднасці Нацбанк на рынкавых умовах адбірае яе з банкаўскай сістэмы, з дапамогай дэпазітных аўкцыёнаў, размяшчэння кароткатэрміновых аблігацый і г.д.

Адабранне залішняй ліквіднасці Нацыянальны банк ажыццяўляў і ў 2015-м годзе, але тады гэта не выклікала пытанняў у грамадскасці. Увага да дзеянняў Нацбанка па канфіскацыі ліквіднасці ў цяперашні час звязана з тым, што на працягу мінулага года ў банкаўскім сектары Беларусі назірался недахоп ліквіднасці ў сувязі з няпростай эканамічнай сітуацыяй.

Мінулы дэпазітны аўкцыён стаў ужо 43-м з пачатку года.

Дэпазітны аўкцыён – гэта аўкцыён, падчас якога Нацыянальны банк прымае да размяшчэння дэпазіты камерцыйных банкаў. Асноўнай мэтай дэпазітных аўкцыёнаў зʼяўляецца стэрылізацыя грашовай масы.

ВД, belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў