Нацбанк вярнуў ліцэнзію «БСБ Банку» на абслугоўванне фізасобаў


З 18 жніўня Нацыянальны банк вярнуў ліцэнзійныя паўнамоцтвы «БСБ Банку» на здзяйсненне аперацыяў з фізічнымі асобамі.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце ведамства.

Рашэнне прынятае з улікам зробленай працы банку па па выпраўленні выяўленых у ходзе праверкі парушэнняў і недахопаў у дзейнасці.

Ад гэтага моманту «БСБ Банк» можа здзяйсняць наступныя аперацыі:

  • прыцягненне грашовых сродкаў фізічных асобаў на рахункі і ва ўклады (дэпазіты)
  • адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных асобаў
  • выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў фізічных асобаў ва ўклады (дэпазіты), і размяшчэнне іх на рахункі
  • выпуск у абарачэнне (эмісія) банкаўскіх плацежных картак фізічных асобаў
  • давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дамове давернага кіравання грашовымі сродкамі фізічных асобаў

Пры гэтым згодна з рашэннем Нацбанку «БСБ Банку» неабходна забяспечыць эфектыўнае функцыянаванне сістэмаў унутранага кантролю (у частцы выяўлення і перадухілення падазроных фінансавых аперацыяў) і карпаратыўнага ўпраўлення (у прыватнасці, выключэнне ўмоваў узнікнення канфлікту інтарэсаў).

Відэасюжэт «Белсату» пра крэдыты ў беларускіх банках

З 26 чэрвеня Нацыянальны банк адклікаў у ЗАТ «БСБ Банк» ліцэнзію на асобныя банкаўскія аперацыі з фізічнымі асобамі.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары