Нацбанк створыць цэнтр па барацьбе з кіберпагрозамі - FinCERT


Нацыянальны банк Беларусі плануе стварыць цэнтр маніторынгу і процідзеяння кампутарным нападам у крэдытна-фінансавай сферы.

У лісце рэгулятара, накіраваным на адрас банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыяў, Асацыяцыю беларускіх банкаў, гаворыцца, што Нацыянальным банкам у 2017-2018 гадах рэалізуецца стратэгічны праект «Стварэнне сістэмы маніторынгу і процідзеяння кампутарным нападам у крэдытна-фінансавай сферы», у рамках якога плануецца стварэнне ў Беларусі адпаведнага цэнтру (рабочая назва FinCERT). Пра гэта піша БелТА.

Адной з асноўных мэт функцыянавання FinCERT зʼяўляецца арганізацыя інфармацыйнага ўзаемадзеяння Нацыянальнага банку з удзельнікамі рынку фінансавых паслуг, праваахоўнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. Дадзенае ўзаемадзеянне будзе накіравана на абмен інфармацыяй аб патэнцыйных кампутарных атаках у крэдытна-фінансавай сферы і актуальных пагрозах інфармацыйнай бяспекі.

Сённяшні ўзровень інфармацыйнага абмену ў Нацбанку лічаць нізкім, які не дазваляе прымаць своечасовыя рашэнні для папярэджання злачынных дзеянняў. Таму Нацыянальны банк звярнуўся з просьбай да ўсіх зацікаўленых удзельнікам рынку накіраваць прапановы аб фармаце планаванага ўзаемадзеяння і арганізацыі працы ў рамках праекту FinCERT.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў