Нацбанк паведаміў, наколькі скараціліся золатавалютны рэзервы за студзень


За студзень золатавалютныя рэзервы (ЗВР) скараціліся на $ 149 млн у вызначэнні МВФ і на $ 192 млн – у нацыянальным вызначэнні.

Па выніках студзеня ЗВР Беларусі ў вызначэнні ССРД МВФ скараціліся на $ 149 млн і, па папярэдніх звестках, на 1 лютага склалі $ 4 026,8 млн. У той жа час у нацыянальным вызначэнні абʼём золатавалютных рэзерваў за мінулы месяц знізіўся яшчэ больш – на $ 192 млн, пры гэтым на 1 лютага склаў $ 4 275,7 млн.

На зніжэнне золатавалютных рэзерваў паўплывала пагашэнне ўрадам ды Нацбанкам вонкавых і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным абʼёме, адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, а таксама паступленні ад спагнання экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты.

НМ, belsat.eu, паводле nbrb.by

Стужка навінаў