НАТО трэніруецца ля балгарскіх берагоў


Паўночнаатлантычны Альянс правёў маштабныя вучэнні ў Чорным моры.

У вайскова-марскія сілы хуткага рэагавання падчас вучэнняў увайшоў флагман ЗША, ракетны крэйсер USS Vicksburg і судны яшчэ шасці краінаў – Канады, Нямеччыны, Італіі, Балгарыі, Румыніі і Турцыі.

Гэта не першыя вучэнні НАТО ва Усходняй Еўропе з а апошні час. Яны маюць запэўніць усходніх сябраў альянсу не баяцца расейскіх актыўнасці на фоне вайсковага крызісу ва Украіне.

Падчас трэніровак былі змадэліраваныя супрацьпаветраныя і супрацьлодкавыя вайсковыя практыкаванні, а таксама імітацыя нападу маленькай лодкі і асноўныя манеўры кіравання караблём.

Вучэнні прайшлі ў Чорным моры ля Балгарыі. Пасля анексіі Крыму, расейская зброя наблізілася да Румыніі, Балгарыі і Турцыі, якія ўваходзяць у НАТО.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў