НАТО папярэджвае Малдову аб пагрозе «зялёных чалавечкаў»


Вайсковы альянс падазрае Расею ў падрыхтоўцы «гібрыднай вайны».

Камандуючы сіламі НАТО ў Еўропе Філіп Брыдлаў заявіў аб пагрозе Кішынёву з боку «зялёных чалавечкаў» з Прыднястроўя.

«Мы выразна бачылі гэты сцэнар у Крыме, мы бачым сцэнар, які разыграецца ва Усходняй Украіне. Мы пачынаем бачыць падобны сцэнар у Малдове і Прыднястроўі», – перадае словы Брыдлаў выданне The Daily Beast.

Філіп Брыдлаў заявіў, што цяпер НАТО мае агульнае разуменне таго, як Расея выкарыстоўвае тактыку гібрыднай вайны, і зараз важна зразумець, як дапамагчы краінам Усходняй Еўропы вытрымаць першапачатковы націск, які здзяйсняецца па такім сцэнары. Ён нагадаў, што НАТО не можа ўцягвацца ва ўнутраныя канфлікты дзяржаваў, альянс можа рэагаваць на відавочнае нападзенне знешняга агрэсара.

У 2014 годзе Расея праводзіла вайсковыя вучэнні ў Прыднястроўі. На тэрыторыі непрызнанай рэспублікі раскватараваныя часткі 14-й расейскай арміі. Таксама тут знаходзяцца склады з вялізнай колькасцю боепрыпасаў.

ЗК, belsat.eu, zn.ua

Стужка навінаў