НАТО падтрымала Турцыю ў сітуацыі са збітым расейскім бамбавальнікам


НАТО выказала падтрыманне Турцыі ў сувязі са збітым расейскім бамбавальнікам Су-24. Альянс заклікаў Анкару і Маскву ўрэгуляваць канфлікт.

Генеральны сакратар НАТО Енс Стольтэнбэрг выказаў падтрыманне Турцыі ў сувязі са збітым у аўторак, 24 лістапада, расейскім бамбавальнікам Су-24. Паводле яго слоў, атрыманыя Паўночнаатлантычным альянсам дадзеныя сведчаць пра тое, што самалёт вайскова-касмічных сіл Расеі парушыў турэцкае паветраную прастору. «Інфармацыя ад саюзнікаў супадае з той, якую мы атрымалі з Турцыі», – заявіў Стольтэнбэрг у той жа дзень на экстраным пасяджэнні Савету НАТО ў Бруселі, інфармуе «Deutsche Welle».

Генеральны сакратар НАТО заклікаў Анкару і Маскву паспрабаваць пераадолець узніклы крызіс. Ён выказаў надзею на тое, што абодва бакі распачнуць намаганні па дээскалацыі і ўрэгуляванні канфлікту. Разам з тым Стольтэнбэрг адзначыў, што расейская вайсковая авіяцыя наносіць удары ў той частцы Сірыі, дзе няма пазіцый тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава».

Раней урад у Анкары пацвердзіў, што расейскі ваенны самалёт быў збіты турэцкім знішчальнікам F-16. Турэцкі бок сцвярджае, што перад пускам ракеты расейскаму экіпажу было зроблена 10 папярэджанняў.

Расейскі бок сцвярджае, што мяжу з Сірыяй парушыў турэцкі знішчальнік.

Глядзіце яшчэ >>> Генштаб Расеі: Падчас аперацыі па выратаванні пілотаў збітага Су-24 загінуў расейскі марпех

Сірыйскія баевікі заявілі пра збіты расейскі верталёт

МЯ, паводле dw.com

Стужка навінаў