НАТО: падазрэнні наконт «Захаду-2017» апраўданыя


Маштабы і геаграфія манеўраў аказаліся большымі, чым было заяўлена першапачаткова. У ходзе вучэнняў адпрацоўваўся шырокі міждзяржаўны канфлікт, адзначылі ў НАТА.

«Для поўнай ацэнкі спатрэбіцца некалькі тыдняў, але ўжо цяпер зразумела, што маштаб і геаграфічны ахоп вучэнняў «Захад-2017» апынуліся істотна большымі за першапачатковыя заявы (Масквы і Менску – заўв.)», – паведаміла афіцыйны прадстаўнік НАТО Оана Лунгеску газеце «Süddeutsche Zeitung» у чацвер 21 верасня.

Паводле яе, манеўры адбываліся не толькі на тэрыторыі Беларусі, Калінінграду, Ленінградскай вобласці і ў акваторыі Балтыйскага мора, як анансавалася перад пачаткам вучэнняў. Адначасова »істотныя« вучэнні праходзілі ў Арктыцы, на Далёкім Усходзе, у Чорным моры недалёка ад мяжы з Украінай, а таксама ў Абхазіі, прычым прадстаўнікі расейскіх уладаў афіцыйна звязвалі некаторыя з іх з манеўрамі »Захад-2017«, дадала Лунгеску.

У Паўночнаатлантычным альянсе мяркуюць, што вучэнні »Захад-2017« імітавалі »відавочна шырокі канфлікт паміж дзяржавамі« і што ў іх быў задзейнічаны »поўны спектр расейскіх і беларускіх узбраенняў«, уключаючы ваенны флот, падводныя лодкі, знішчальнікі, танкі, артылерыю і міжкантынентальныя балістычныя ракеты.

НАТО: РФ занізіла дадзеныя пра лік удзельнікаў манеўраў

НАТО мяркуе, што ў манеўрах РФ і Беларусі на самай справе ўдзельнічалі значна больш вайскоўцаў, чым было афіцыйна абвешчана. Раней Менск і Масква паведамлялі аб 12700 вайскоўцаў.

У альянсе пакуль не называюць канкрэтных лічбаў, але кажуць аб «некалькіх дзясятках тысяч салдат», якія былі задзейнічаныя ў «Захад-2017». Венскі дакумент АБСЕ абавязвае краіны-арганізатары ваенных манеўраў дапусціць на іх замежных назіральнікаў, калi колькасць асабістага складу, які ўдзельнічае ў манеўрах, перавышае 13 тыс. асобаў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў