«National Iranian Oil Company»: Беларусь набыла 600 000 барэляў іранскай нафты


Пра гэта паведамляецца ў прэс-рэлізе Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніі (NIOC).

У канцэрне «Белнафтахім» гэтую інфармацыю не пацвярджаюць, аднак падкрэсліваюць, што «канцэрн займаецца выкананнем даручэння кіраўніка дзяржавы па дыверсіфікацыі паставак нафты», паведамляе belapan.by.

600 000 барэляў нафты (84 000 тон) будуць адгружаныя ў гэтым месяцы, піша tut.by. Кантракт з Іранам заключыла дачэрняя кампанія «Белнафтахім» «Beloil Polska».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=vPtATfmyJio”][vc_column_text]Сёлета Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь шукае альтэрнатыву расейскім пастаўкам нафты. «У Венесуэлу едзем здабываць нафту, цяпер у Канаду паедзем, у Іране дамаўляемся», – заявіў кіраўнік Беларусі.

«Навошта хапацца за жывое, навошта нас браць за горла. Зразумела, што без расейскай нафты мы абыдземся. Нам будзе вельмі цяжка. Але свабода, незалежнасць – гэта вельмі рэнтабельна і гэта не ацэньваецца ніякімі грашыма, ніякімі лічбамі…. Мы ўсё роўна знойдзем выйсце. Гэтага ў Расеі, на жаль, не разумеюць», – заявіў Лукашэнка 3 лютага падчас прэс-канферэнцыі.

Нагадаем, што ў адказ на недаплаты за газ Расея скараціла пастаўкі нафты ў Беларусь.

[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu паводле tut.by, belapan.by, presstv.ir

Стужка навінаў