Наталля Радзіна: Галоўная задача – спыніць фінансаванне рэжыму Лукашэнкі


«Мы звяртаемся сёння да Захаду, да МВФ з заклікам ні ў якім разе не даваць ніякіх крэдытаў рэжыму Лукашэнкі. Таму што ўчора дыктатар прадэманстраваў, на што ідуць заходнія грошы», – заявіла ў эфіры «Белсату» рэдактарка «Хартыі-97» Наталля Радзіна.

На ейную думку, грошы з заходніх крэдытаў афіцыйны Менск выкарыстоўвае на фінансаванне спецслужбаў і міліцыі, якія дэ-факта ажыццяўляюць палітычныя рэпрэсіі.

«Сёння трэба патрабаваць свабоды для людзей, якія арыштаваныя. А людзі, якія выйшлі сёння на плошчу на знак салідарнасці – гэта героі. А рэакцыяй на рэпрэсіі мусяць быць неадкладныя снакцыі і спыненне ўсіх крэдытаў для рэжыму Лукашэнкі», – падкрэсліла Наталля Радзіна.

Глядзіце больш у відэа.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў