Наталля Качанава: Змяншаць пенсіі нельга


Намесніца прэмʼера распавяла, што думае пра павышэнне пенсійнага ўзросту.

«Калі павялічваецца пенсійны ўзрост, на рынку працы застаецца большая колькасць людзей. Але мы павінны ўлічваць, што прыходзіць і моладзь. Сёлета ў нас каля 100 тыс. маладых людзей заканчваюць навучальныя ўстановы, і мы абавязаныя забяспечыць іх працай. У бліжэйшы час на Прэзідыуме Савета міністраў будзе разглядацца пытанне аб стварэнні новых працоўных месцаў», – заявіла намесніца прэмʼер-міністра Наталля Качанава ў эфіры тэлеканалу «ОНТ».

Разважаючы пра тое, што магло б стаць альтэрнатывай павышэнню пенсійнага ўзросту, Наталля Качанава адзначыла, што адзін з варыянтаў – змяншэнне пенсіяў.

«Пенсіі невысокія і змяншаць іх проста нельга», – адзначыла Наталля Качанава.

Паводле яе словаў, сярэдняя пенсія па краіне ў лютым склала Br 2,9 млн.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары