НАТА збіраецца размясціць 4000 жаўнераў у краінах Балтыі ды Польшчы


Фота: businessinsider.com

Кіраўніцтва Паўночнаатлантычнага альянсу рыхтуецца накіраваць чатыры батальёны вайскоўцаў (каля 4000 асобаў) у прыбалтыйскія краіны ды Польшчу з мэтай умацавання межаў альянсу з Расеяй, паведамляе амерыканскае выданне «Wall Street Journal».

«Расейцы праводзяць вялікую колькасць вучэнняў непасрэдна каля нашых межаў і з вялікаю колькасцю жаўнераў. З нашага пункту гледжання, мы маглі б аспрэчыць гэтыя правакацыйная паводзіны», – цытуе выданне намесніка міністра абароны ЗША Робэрта Ўорка, які нядаўна наведаў Брусель.

Падчас візіту ў Еўропу прадстаўнік вайсковага ведамства адзначыў, што ўмацаванне НАТА ў гэтым рэгіёне – рэакцыя на расейскую вайсковую актыўнасць каля Літвы, Латвіі ды Эстоніі.

Паводле «The Wall Street Journal», ЗША накіруюць у гэты рэгіён два батальёны. ФРГ і Вялікая Брытанія, у сваю чаргу, па адным батальёне.

ЮВ, belsat.eu, паводле wsj.com

Стужка навінаў