Насуперак пратэстам. Акумулятарны завод у Берасці шукае працаўнікоў


На сайце дзяржаўнай службы занятасці кампанія «iPower», якая будуе акумулятарны завод пад Берасцем, размясціла аб’яву пра вакансію начальніка цэха.

Патрабаванне – вышэйшыя адукацыя ў спецыяльнасцях «тэхнічная электрахімія» ці «тэхналогія электрахімічных вытворчасцяў», а таксама досвед працы ў вытворчасці акумулятараў больш за 5 гадоў.

Заробак, які прапаноўвае кампанія, складае ад 495 рублёў (242 долары). Гэта меней, чым у сярэднім па краіне і вобласці. Згодна са звесткамі Белстату, сярэдні заробак на Берасцейшчыне ў лютым складаў 731,6 рублёў (па краіне – 850,4 рублі).

Пры гэтым, адзін з галоўных аргументаў уладаў на карысць пабудовы заводу, 180 працоўных месцаў з добрым заробкам.

Кампанія «iPower» распачала будаўніцтва акумулятарнага заводу напрыканцы 2017 года. Падрадчыкам выступае кітайскай карпарацыя. Афіцыйная экалагічная экспертыза сцвярджае, што ўздзеянне прадпрыемства на навакольнае асяроддзе будзе нязначным, але мясцовыя жыхары не давяраюць гэтым звесткам. Берасцейцы сабралі больш за 37 тысяч подпісаў супраць будаўніцтва і накіравалі іх у Адміністрацыю прэзідэнта. Кожную нядзелю грамадзяне выходзяць на маўклівыя акцыі пратэсту ў цэнтр гораду.

АС

Стужка навінаў