Наступствы расейскага эмбарга: літоўскі Сейм легалізаваў рытуальны забой жывёлы


Мяркуецца, што гэта дапаможа павялічыць экспарт у мусульманскія краіны.

У тэрміновым парадку літоўскі дэпутаты адобрылі прапанову ўрада ўзаконіць з наступнага года рытуальны забой жывёлы. Згодна з папраўкамі, жывёлаў можна будзе забіваць без папярэдняга аглушэння.

Дэпутат Яўген Гентвілас лічыць, што змены ў законе дазволяць Літве хутка здабыць новыя рынкі, піша «Польскае прэс-агенства».

У той жа час Арганізацыя па правах жывёлаў Літвы сцвярджае, што папраўкі да закону стануць вялікім крокам назад у сферы абароны правоў жывёлаў.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў