Наступны тыдзень пачнецца з непагадзі


26 снежня ў Беларусі будзе воблачна, прагназуецца мокры снег і ўзмацненне ветру, на дарогах галалёдзіца.

У начны час пераважна па захадзе і днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца ападкі (мокры снег, днём – з дажджом). У асобных раёнах магчымы туман і слабы галалёд. Вецер паўднёва-заходні, парывісты, у дзённыя гадзіны па паўночным захадзе краіны ў асобных раёнах да моцнага (парывамі да 15-18 м/с). Тэмпература паветра ўначы складзе ад -5 да +1, днём – ад 0 па ўсходзе да +8 градусаў па захадзе краіны.

Гідрамет папярэджвае, што выходзіць на лёд вельмі небяспечна. На наступным тыдні пацяпленне будзе спрыяць разбурэнню лёду на рэках і вадаёмах.

ДР belsat.eu паводле belta.by

Стужка навінаў