Настаўніцу, якая сарвалася на вучняў гарадзенскай школы, звольнілі


Гэтую інфармацыю пацвердзіў дырэктар гарадзенскай школы № 35.

«З 21 траўня яна не працуе ў нашай школе. У яе быў тэрміновы працоўны дагавор, мы разарвалі яго па дамове бакоў. Вядома, яе паводзіны непедагагічныя, і мы іх не падтрымліваем. Не трэба размусольваць сітуацыю», – распавёў belsat.eu дырэктар школы Ігар Патэнга.

Некалькі дзён на тыдзень жанчына выкладала факультатыў па музыцы. Вучань, які зняў на відэа інцыдэнт, не наведваў факультатыў. Педагог сама запрапанавала падрыхтаваць чацвёртакласнікаў да выпускнога і працавала з дзецьмі бясплатна.

На роліку, які трапіў у інтэрнэт бачна, што падчас рэпетыцыі настаўніца сарвалася на дзяцей.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў