Настаўніц з Маладзечна, якіх вінавацілі ў смерці Вікторыі Папчэні, асудзілі на 2 гады хатняй «хіміі»


Настаўніц Вольгу Завадскую і Ірыну Апанасевіч, абвінавачаных у неналежным выкананні абавязкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць васьмікласніцы Вікторыі Папчэні, суд Маладзечанскага раёну прыгаварыў да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў месцы зняволення і да штрафаў у памеры 100 базавых велічынь.

Пра гэта паведамляе радыё «Свабода».

Падчас суду настаўніца французскай мовы Вольга Завадская і настаўніца фізікі Ірына Апанасевіч прызналі віну.

Нагадаем, летась кіраўніцтва маладзечанскай школы № 11 выправіла вучняў 8-га класу збіраць ураджай для сельскагаспадарчага прадпрыемства «Усход-Агра». Выезд на бульбу скончыўся трагедыяй – пад коламі самазвала загінула 13-гадовая Вікторыя Папчэня. Кіроўцу асудзілі на 3 гады «хіміі».

8 ліпеня бацькі Вікторыі Папчэні напісалі заяву з хадатайніцтвам скончыць судовы працэс без іхнага ўдзелу.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары