Здарэнне адбылося раніцаю 15 чэрвеня. У салоне былі 25 вучняў моўнае школы.
Транспарт забраў іх з вакзалу і меўся даставіць да навучальнай установы. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўцу стала дрэнна. Ён упаў на стырно і страціў прытомнасць.
Аўтобус павяло ў бок і ён зачапіў аўта.«Mercedes» давялося спыняць настаўніку. Ніхто не пацярпеў, паведамляе ў Facebook кіраўнік рэсурсу dtp.kiev.ua Улад Антонаў.
На месца прыехала «хуткая», але медыкі ўжо не здолелі дапамагчы 50-гадоваму мужчыну і канстатавалі ягоную смерць.
ДР belsat.eu