Настаўнік гісторыі стаў прэзідэнтам: самае папулярнае відэа ва Украіне


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGWi1teVk1NUdqbXclMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0UlMjA=[/vc_raw_html][vc_column_text]У гэтай серыі ёсць фрагмент пра Лукашэнку

У серыял «Слуга народа», які б’е рэкорды папулярнасці ў інтэрнэце, трапіў і Лукашэнка.

Украінскі камедыйны серыял распавядае пра тое, як звычайны настаўнік гісторыі з Кіева Васіль Галабародзька (у гэтай ролі вядомы шоўмэн Уладзімір Зяленскі) нечакана стаў прэзідэнтам Украіны і вырашыў змагацца з карупцыяй. Папулярнасць ён здабыў выпадкова: відэа размовы са школьным заўгасам, у якой Галабародзька з матамі абрынуўся на ўкраінскую бюракратыю, патаемна запісаў вучань і выклаў на YouTube.

Паводле сцэнару, ролік за некалькі дзён сабраў мільёны праглядаў, а вучні 10 «Б» з дапамогаю crowdfunding сабралі для ўлюбёнага настаўніка 2 млн грыўняў. Гэта сума абавязковага ўзносу, які трэба заплаціць, каб зарэгістравацца кандыдатам на прэзідэнта.

Галабародзька з першых дзён хоча быць сапраўдным дэмакратам: працягвае жыць у кватэры з бацькамі, на працу ездзіць на ровары, інаўгурацыю ў выніку ладзіць у Доме настаўніка, а замест картэжу замаўляе таксоўку. Ён гатовы адмовіцца ад касцюму, які мае «прадэманстраваць крэдытаздольнасць Украіны» і дарагога гадзінніка кшталту Hublot. «Такі ў Пуціна», – падказвае прэм’ер. – «Пуцін – Хубло?», – іранізуе ў адказ прэзідэнт.

У серыяле ўзгадваецца і Аляксандр Лукашэнка. Першы раз, калі Галабародзьку прадстаўляюць раздуты штат ягоных асістэнтаў і дарадцаў, а сярод іх – двайніка, які «будзе замест вас адкрываць помнікі, піць з Лукашэнкам і гінуць ад кулі снайпера». Другі – падчас рэпетыцыі перад інаўгурацыяй прэзідэнта Украіны, калі да яго па чарзе падыходзяць з віншаваннямі лідары дзяржаваў. «Лукашэнка. Можна не ўставаць», – падказваюць Галабародзьку.

Галоўная інтрыга серыялу: ці атрымаецца ў настаўніка гісторыі перамагчы сістэму, дзе інтарэсы народу ніколі нікога не цікавілі.

Дарэчы, размаўляе Галабародзька па-расейску, але сам серыял дзвюхмоўны. Украінская, напрыклад, гучыць з вуснаў большасці вучняў 10 «Б», суседзяў, інспектара ДАІ і г.д.

Серыял зняты студыяй «Квартал 95» – кампаніяй, заснаванай на базе каманды КВЗ «95-ты квартал». А пачыналася ўсё з папулярнага гумарыстычнага тэлешоў «Вячэрні квартал 95». Усяго запланавана 40 серыяў па 25 хвілін.[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGQkdoZzFZdjdaQkUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Пародыі на расейскія трэйлеры, знятыя студыяй «Квартал 95».

Інга Астраўцова, belsat.eu

Фота на перадпраглядзе: Уладзімір Зяленскі ў ролі прэзідэнта Галабародзькі. Фота rbc.ua[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў