Настаўнік з Чэлябінску: «Праходзім сталінізм, даў школьнікам заданне напісаць данос»


З 16 вучняў толькі адзін адмоўся выконваць заданне. Адзін данос напісалі на самога настаўніка.

Настаўнік з Чэлябінску напісаў twitt, які выклікаў неадназначную рэакцыю інтэрнэт-карыстальнікаў. Аляксандр Фокін, які выкладае для школьнікаў спецкурс па паглыбленаму вывучэнню гісторыі, напісаў у сваім мікраблогу, што даў сваім вучням заданне напісаць данос. 



Як паведаміла выданне znak.com, Фокін распавядаў вучням пра перыяд 30-х гадоў мінулага стагоддзя, гады сталінскіх рэпрэсій. Паводле яго, напісанне даносу павінна было дапамагчы вучням адчуць «мову эпохі». «Адзін са школьнікаў адмовіўся гэта зрабіць, сказаўшы, што яму гэта не падабаецца. А ў даносе, які быў напісаны на мяне, гаварылася пра тое, што я на лекцыях распавядаю анекдоты», – сказаў настаўнік.

Лібералы былі абураныя тым, што дзяцей вучаць пісаць даносы, а патрыёты заявілі аб апаганьванні савецкага мінулага, пракаментаваў настаўнік рэакцыю інтэрнэт-карыстальнікаў на яго пост. 

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў