Наста Лойка: Затрыманні палітычных лідараў не ўплываюць на асноўную масу людзей


Ад пачатку сакавіка ў Беларусі адбываюцца масавыя затрыманні, пад якія з кожным днём трапляе ўсё больш людзей, пераважна палітыкаў і грамадскіх актывістаў. Агульная колькасць затрыманых сягае 300 асобаў, але спіс увесь час папаўняецца.

Хвалю рэпрэсій каментуе прадстаўніца праваабарончага цэнтру «Вясна» Наста Лойка.

Калі казаць зусім павярхоўна, то ўлады баяцца моцных сацыяльных пратэстаў.

Але пры гэтым у іх вельмі дзіўная рэакцыя, таму што затрыманні палітычных лідараў альбо анархістаў відавочна не ўплываюць на асноўную масу людзей, якія проста выходзяць на дэманстрацыі. Такім чынам паменшыць колькасць удзельнікаў глупства.

Цяпер усё выглядае глыбей на фоне апошніх падзей. Адна справа адміністратыўныя справы, іншая сітуацыя, калі людзей пасля гучных публічных заяваў затрымліваюць па крымінальнай справе, па масавых беспарадках, якіх не адбылося і не змагло б адбыцца.

І гэта ўжо падобна на нейкую больш сур’ёзную гульню, якая ставіць мэту мінімізаваць грамадскую актыўнасць.

Вобшукаў вельмі шмат, і мы хвалюемся, што гэта можа быць выкарыстана як нагода ціску на грамадскую супольнасць.

Усе спартовыя клубы заўсёды былі пад пільнай увагай спецслужбаў, таму што ў нас баяцца вайсковых пераваротаў. На іх даўно збіралі інфармацыю.

Тое, што іх затрымалі цяпер пасля заяваў прэзідэнта, наводзяць на думку, што не было падрыхтоўкі да масавых беспарадкаў.

Прадказальна, але рэпрэсіі могуць працягнуцца. Хаця я спадзяюся, што гэта звязана з актыўным перыядам акцый, і што пасля 25 сакавіка ўсё сціхне, людзей вызваляць і не будзе ніякіх наступстваў.

belsat.eu

Стужка навінаў