За год беларусы атрымалі 152 латвійскія пашпарты і ўтрая больш польскіх


Eurostat падлічыў, колькі разоў краіны Еўразвязу раздавалі сваё грамадзянства прыезджым у 2012 годзе. Беларусы на другім месцы па колькасці атрыманых пашпартоў у Польшчы і на трэцім – у Латвіі.

Згодна са справаздачай Eurostat, часцей за ўсё замежнікі атрымоўвалі грамадзянства Вялікай Брытаніі (193,9 тыс.), Нямеччыны (114,6), Францыі (96,1), Іспаніі (94,1), Італіі (65,4) і Швецыі (50,2).

Беларусы таксама даволі часта атрымоўвалі грамадзянства ў некаторых краінах. Па колькасці атрыманых пашпартоў нашыя суайчыннікі:

– на 2-м месцы ў Польшчы: 12 % ад выданых 3800 пашпартоў;

– на 3-м месцы ў Латвіі: 0,4 % ад 3800 пашпартоў;

– на 4-м месцы ў Літве: 6,4 % ад 200 пашпартоў;

– на 4-м месцы ў Эстоніі: 0,4 % ад 1300 выданых пашпартоў.

Такім чынам беларусы ў 2012 годзе 456 разоў атрымоўвалі польскае грамадзянства і 152 – латвійскае.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў