«Нашае грамадства ўсё яшчэ вясковае»


«Можаце крычаць, здымаць фільмы пра беларускую шляхту ці паказваць кампютарнікаў у Менску, – гэта простым чалавекам будзе ўспрымацца як дзіўнасць і дзікасць» – заявіў рэжысёр Віктар Аслюк у праграме «Чорным па белым».

У першай праграме новага сезону «Чорным па белым» дакументаліст Віктар Аслюк і сцэнарыст Андрэй Курэйчык дыскутавалі пра неабходнасць прасоўвання, піяру і скандалаў дзеля прыцягнення ўвагі да беларускай культуры.

Праграма «Чорным па белым» выходзіць на «Белсаце» кожную сераду а 22:05. Выданне можна глядзець таксама ў онлайнавай трансляцыі на нашым сайце, а пасля эфіру ў нашым архіве.

Спадар Аслюк падкрэсліў у праграме, што дагэтуль беларускае грамадства застаецца вясковым. «Мы хочам разбурыць усё і хочам быць такімі сучаснымі, але, можа быць, не трэба спяшацца, – заўважыў спадар Аслюк. – Можа, у гэтым ёсць сэнс тых невялікіх магчымасцяў, якія дае мастацтва. Можа быць, нашая гісторыя такая сярмяжная, з аднаго боку, і такая трагічная з Чарнобылем і вайною, пра якую мы так нічога і не знялі».

У беларускім кінамастацтве ёсць 3-4 тэмы, які носяць універсальны характар для шмат якіх людзей у свеце. «Тое, што, напрыклад, за 30 гадоў ніхто з беларусаў не падышлі да такой праблемы, як чарнобыльская, – гэта даказвае, што мы элементарныя «імпатэнты», – адзначыў рэжысёр.

Поўную версію праграмы можна глядзець у архіве на нашым сайце.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў