NASA выявіла тры прыдатныя для жыцця планеты

video

Ілюстрацыя Courtesy NASA/JPL-Caltech/Handout via REUTERS

Тэлескоп Spitzer выявіў тры патэнцыйна прыдатных для жыцця планеты, якія знаходзяцца ў 39 светлавых гадах ад Зямлі. Таксама астраномы адкрылі яшчэ чатыры планеты, на якіх, магчыма, ёсць вада.

Астраномы NASA выявілі ля зоркі TRAPPIST-1 сем планет памерам з Зямлю. Як паведамляецца на сайце агенцтва, на ўсіх сямі адкрытых планетах можа быць вада.

Ілюстрацыя REUTERS/NASA/JPL-Caltech

Навукоўцы сцвярджаюць, што тры планеты, якія знаходзяцца побач з зоркай, зʼяўляюцца патэнцыйна прыдатнымі для жыцця.

Фота REUTERS/Mike Theiler

«Гэта адкрыццё можа стаць значным прарывам у пошуках прыдатных для жыцця прастораў», – паведамляе NASA. Раней, як падкрэсліваецца ў прэс-рэлізе агенцтва, у зоне адной зоркі патэнцыйна заселеныя планеты ніколі не выяўляліся.

Зорка, побач з якой выяўленыя планеты, знаходзіцца прыкладна ў 39 светлавых гадах ад Зямлі ў сузорʼі Вадалея.

XX, паводле reuters.com

Глядзі таксама
Каментары