NASA «рассакрэціла» відэазапісы выпрабаванняў касмічных шатлаў


Даследчы цэнтр NASA апублікаваў на «YouTube» 300 архіўных відэазапісаў выпрабаванняў касмічных шатлаў, гіпергукавых самалётаў ды іншых лятальных апаратаў.

У хуткім часе на канале «NASA Armstrong Flight Research Center» зʼявіцца яшчэ 200 відэазапісаў.

Раней відэазапісы знаходзіліся ў калекцыі фільмаў на сайце NASA, але іх цяжка было знайсці праз пашукавікі.

Сёлета Ліверморская нацыянальная лабараторыя імя Лоўрэнса ў ЗША рассакрэціла 750 запісаў розных ядравых выпрабаванняў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў